28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ страчваюць велізарную колькасць афіцэраў у вайне з Украінай

2
Войскі РФ страчваюць велізарную колькасць афіцэраў у вайне з Украінай

УСУ «выкошваюць» найбольш элітныя і баяздольныя падраздзяленні ворага.

Пятую частку публічна пацверджаных ліквідаваных расейскіх вайскоўцаў падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне складаюць афіцэры.

Пра гэта піша выданне "Медыязона".

Пры гэтым іх чацвёртая частка – старэйшы афіцэрскі склад – маёры, падпалкоўнікі і палкоўнікі.

Пацверджаная ліквідацыя генерал-маёра 41-й арміі Андрэя Сухавецкага, генерал-маёра 8-й арміі Уладзіміра Фралова і замкамандзіра Чарнаморскага флоту РФ, капітана першага рангу Андрэя Палія.

Адзначаецца, што часцей за ўсё гінулі прадстаўнікі Дагестана, Бураціі і Валгаградскай вобласці, дзе сярэдні заробак ніжэйшы за медыянны ў Расеі.

Акрамя афіцэрскага складу, Узброеныя сілы РФ панеслі страты ў войсках, якія прынята называць элітнымі і найболей баяздольнымі, – гэта ПДВ, марская пяхота і атрады спецпрызначэння.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках