20 красавiка 2024, Субота, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прапанавала перанакіраваць экспарт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю

9
Польшча прапанавала перанакіраваць экспарт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю

Польскія парты на Балтыйскім моры гатовыя да гэтага.

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы заявіў, што экспарт украінскага збожжа можа быць перанакіраваны праз Польшчу, пакуль Расея перашкаджае яго вывазу праз парты Чорнага мора, паведамляе «Голас Амерыкі».

Хенрык Кавальчык, які таксама з'яўляецца віцэ-прэм'ерам, заявіў пра гэта ў Варшаве ў прысутнасці міністра сельскай гаспадаркі ЗША Тома Вільсака, міністра сельскай гаспадаркі Украіны і кіраўніка камісіі ЕЗ у сельскай гаспадарцы.

Экспарт украінскага збожжа быў парушаны, што можа пагоршыць праблемы з нястачай харчавання, голадам і інфляцыяй ва ўсім свеце.

Вільсак асудзіў крадзеж украінскага збожжа Расеяй і выкарыстанне ёю голаду як інструменту вайны. Ён заявіў, што ЗША зробяць усё магчымае, каб не даць Расеі нажыцца на крадзяжы.

Кавальчук заявіў, што польскія парты на Балтыйскім моры гатовыя да выкарыстання для перавозак украінскага збожжа ў іншыя краіны.

Нагадаем, што амерыканскае выданне The Wall Street Journal напісала, што ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі ў дачыненні да беларускага калію ўзамен за згоду Беларусі на транзіт украінскага збожжа ў Клайпеду.

Скасаванне санкцый на пастаўкі калію дало б злачыннаму рэжыму ў Менску крыніцу валюты, ва ўмовах, калі ў сакавіку і красавіку падзенне ВУП супраць узроўню 2021 года пад уплывам санкцый і страты ўкраінскага рынку склала блізу 5%. Зняцце санкцый уяўляе для краінаў Захаду таксама маральнае пытанне. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася, фашызацыя рэжыму прадаўжаецца, і Беларусь вылучыла сваю тэрыторыю для агрэсіі супраць Украіны. Па-ранейшаму востра стаіць пытанне: а як жа быць з вызваленнем беларускіх палітвязняў?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках