Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць блізкіх да Пуціна алігархаў
- 21.05.2022, 10:55
- 1,596

Новымі захадамі прадугледжаныя абмежаванні для 14 чалавек.
Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць расейскіх алігархаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
"Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць расейскіх алігархаў у адказ на агрэсію РФ супраць Украіны", – адзначыў ён.
Паводле ягоных словаў, новымі захадамі прадугледжанае абмежаванне для 14 чалавек, у тым ліку расейскіх алігархаў, чальцоў іхніх сем'яў і блізкіх паплечнікаў прэзідэнта Расеі.
Абмежаванні ўключаюць забарону на экспарт мэтавых прадметаў раскошы ў Расею, а таксама на іх імпарт з РФ.