29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ склікае экстранную нараду пра распаўсюджванне ў Еўропе малпавай воспы

4
САЗ склікае экстранную нараду пра распаўсюджванне ў Еўропе малпавай воспы

Што гэта за хвароба?

Сусветная арганізацыя здароўя абмяркуе распаўсюджванне ў Еўропе малпавай воспы, паведамляе Reuters.

У розных краінах ужо зафіксавалі 100 хворых. Гэта не новая хвароба, аднак раней яна не выходзіла за межы Афрыкі, зазначаюць у САЗ.

Крыніцы мяркуюць, што ўстанова не будзе абвяшчаць надзвычайную сітуацыю праз распаўсюджванне малпавай воспы.

Што гэта за хвароба

Малпавая воспа – рэдкая інфекцыя, якая ў асноўным распаўсюджваецца дзікімі жывёламі ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Заразіцца гэтай хваробай можна пры кантакце з інфекаванай жывёлай, але навукоўцы не ўпэўненыя, што менавіта ад малпаў, – на іхнюю думку, пераносяць воспу да людзей грызуны.

Чалавек можа падхапіць малпавую воспу, калі яго ўкусіць заражаная жывёла ці калі чалавек будзе кантактаваць з вадкасцю жывёлы: крывёй, фекаліямі, слінай і г.д. Таксама можна заразіцца, калі з'есці недастаткова падсмажанае мяса.

У той самы час хвароба вельмі рэдка распаўсюджваецца і пераносіцца лёгка. Малпавая воспа характарызуецца ліхаманкай і сыпам.

Адмысловай вакцыны супраць малпавай воспы няма, але навукоўцы ўпэўненыя, што вакцына супраць звычайнай воспы таксама эфектыўная. Да таго ж яе можна ўкалоць і пасля кантакту з інфекаваным чалавекам – гэта значна аблегчыць плынь хваробы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках