25 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты акупантаў ва Украіне набліжаюцца да 30 тысячаў чалавек

5
Страты акупантаў ва Украіне набліжаюцца да 30 тысячаў чалавек

Новыя звесткі ад Генштаба УСУ.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Узброеныя сілы РФ страцілі блізу 28850 вайскоўцаў. Пры гэтым былі знішчаныя 169 гелікоптараў са складу расейскай авіяцыі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ ў Facebook.

Агульныя страты Расеі ў вайне супраць Украіны на 21 траўня арыентавальна складаюць:

асабовага складу – блізу 28850 (+150) чалавек ліквідавана,

танкаў – 1278 (+15) адз.,

баявых браняваных машынаў – 3116 (+26) адз.,

артылерыйскіх сістэмаў – 596 (+0) адз.,

РСЗА – 201 (+1) адз.,

сродкаў СПА – 93 (+0) адз.,

самалётаў – 204 (+0) адз.,

гелікоптараў – 169 (+1) адз,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню – 462 (+2),

крылатых ракетаў – 104 (1),

караблёў / катараў – 13 (+0) адз.,

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў – 2178 (16) адз.,

спецыяльнай тэхнікі – 43 (+0).

У штабе паведамілі, што за мінулыя суткі самыя вялікія страты Расея панесла на Бахмуцкім напрамку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках