20 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: У Сіняпальцага ўсё менш варыянтаў, як адкупіцца

5
«Нік і Майк»: У Сіняпальцага ўсё менш варыянтаў, як адкупіцца

Вайна ва Украіне чарговы раз ідзе не паводле плану.

Сіняпальцы паляцеў у Сочы, дзе два дні будзе рыхтавацца да сустрэчы з крамлёўскім старцам. На падрыхтоўку спатрэбяцца цэлыя два дні, таму што ў гэты раз трэба сапраўды падрыхтавацца грунтоўна, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Так склалася, што часцяком «прахадныя» сустрэчы маюць значна большае значэнне, чым загадзя анансаваныя «лёсавызначальныя».

Галоўныя пытанні – два.

Як «адкупіцца» за нежаданне (за выключэннем слоўных інтэрвенцый) актыўна ўлазіць у вайну супраць Украіны. Тут становішча складанае – і Украіна, і Еўропа цудоўна разумеюць ролю Беларусі ў агрэсіі. Украіна паслядоўна канфіскуе маёмасць, звязаную з хунтай, Еўропа заклікае не рабіць з Беларусі кантрабандны хаб у абыходзе санкцый, накладзеных на Расею. Крэмль жа не ўразілі вербальныя інтэрвенцыі на саміце АДКБ. Таму трэба аддаваць абаронку і яе нешматлікія, але важныя сакрэты.

Як ажыццявіць імпартазамяшчэнне ў шырокім сэнсе гэтага слова. Дакладней, як аднавіць кантраляваныя плыні кантрабанды, таму што змена лагістыкі прыводзіць да таго, што свой прыбытак пачалі траціць тыя, хто быў упаўнаважаны гэтыя плыні кантраляваць. Дарэчы, гандаль вакол «гуманітарнага» транзіту збожжа праз тэрыторыю хунты для самой хунты ў тым ліку спосаб аднавіць кантрабандную плынь у Літву. У першую чаргу размова тут пра цыгарэты, якія вельмі зручна хаваць у грузах, што перамяшчаюцца па чыгунцы. Тым больш, у грузах масавых.

Вайна ва Украіне чарговы раз ідзе не паводле плану, і ў Сіняпальцага ўсё менш варыянтаў, як адкупіцца за пазіцыю, якую ён памылкова ўважае за нейтралітэт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках