19 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Пуціна знойдуць з сякерай у спіне і скажуць, што гэта было самагубства

7
Эксперт: Пуціна знойдуць з сякерай у спіне і скажуць, што гэта было самагубства

Названыя тры верагодныя сцэнары заканчэння вайны.

З прычыны плошчы захопленых Расеяй тэрыторый Украіны ёсць два сцэнары іх вызвалення. Паводле аптымістычнага, УСУ могуць іх вярнуць да канца лета гэтага года, паводле песімістычнага – да канца 2022 года.

Пра гэта сказаў палітычны і эканамічны эксперт Тарас Загародні падчас чату на "Главред". Ён падкрэсліў, што тое, паводле якога сцэнару будуць развівацца падзеі, будзе залежаць ад паставак зброі Украіне ад міжнародных партнёраў.

"Калі Украіна будзе дастаткова забяспечаная зброяй, то будзе рэалізоўвацца аптымістычны сцэнар", – адзначыў эксперт.

Ён падкрэсліў, што Узброеныя сілы Украіны цяпер эфектыўна процідзейнічаюць ворагу. Так, паводле словаў эксперта, ён нават не чакаў, як хутка ўпадзе групоўка расейскіх войскаў пад Харкавам.

"А ўжо нядаўна з'явіліся фатаграфіі нашых вайскоўцаў з відамі на Белгарад, гэта значыць нашы выйшлі ўжо на мяжу з РФ. Калі такімі тэмпамі будзе адбывацца знішчэнне ворага, то мы можам вызваліць украінскія тэрыторыі да канца лета", – прагназуе Загародні.

Эксперт нагадаў, што раней кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заяўляў, што Украіна будзе адстойваць і Крым, і Данбас, гэта значыць усе акупаваныя Расеяй тэрыторыі. Таму і перамоўная пазіцыя Кіева будзе адпаведнай. А перамовы Украіны і Расеі ў іншым ключы для нашай дзяржавы ўжо непрымальныя, кажа Загарадні.

Таксама ён зазначыў, што вайна можа скончыцца хоць заўтра, калі раптам "Пуціна сёння знойдуць з сякерай у спіне і скажуць, што гэта было самагубства".

"Такая падзея адразу ж прывядзе да дэстабілізацыі расейскай улады, і РФ будзе дамагацца перамоваў з Украінай, таму што вайна патрэбная, у прынцыпе, толькі Пуціну. Калі ж вайна будзе прадаўжацца, то Украіна пойдзе ў контрнаступ, і для гэтага ўжо ёсць зброя", – адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках