19 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі з падручнікаў для школьнікаў прыбралі назву «Кіеўская Русь»

43
У Расеі з падручнікаў для школьнікаў прыбралі назву «Кіеўская Русь»

Маразм мацнеў.

Расейскія ўлады перайшла на новую прыступку перапісвання гісторыі на фоне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. На гэты раз прапагандысты выпусцілі школьны падручнік, з якога прыбралі тэрмін "Кіеўская Русь".

Пра гэта ў сваім Facebook напісаў галоўны рэдактар сайта "Рэха Масквы" Віталь Рувінскі. Паводле ягоных словаў, кнігу выдалі ягонаму дзіцяці, якое вучыцца ў шостым класе.

"А ёсць Русь. Проста Русь. Я чуў, што айчынныя гісторыкі-дзяржаўнікі ўжо даўно на гэтым настойвалі. І вось убачыў на свае вочы. Цяпер так", – каментуе мужчына.

Расейскі палітык і грамадскі дзеяч Уладзімір Рыжкоў адзначыў сваё абурэнне ўчынкам гісторыкаў і дадаў, што падобнага не дазвалялі сабе нават Ленін і Сталін. "Класікі (Тацішчаў, Карамзін, Салаўёў, Ключэўскі, Платонаў) у труне пераварочваюцца. Плясь – і няма 300 гадоў расейскай гістарыяграфіі. Фантастыка", – дакарае ён.

Пад пастом Рувінскага можна ўбачыць і іншыя каментары: "А пішуць, што справы ў Кіеве былі?.. Амерыкі, дарэчы, таксама больш няма. (А Еўропы ніколі і не было!)... Старыя атласы і падручнікі паліць? А што будзе за іх захоўванне?" – пішуць карыстальнікі сеціва.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках