24 красавiка 2024, Серада, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія хоча ўзброіць Малдову паводле стандартаў NATO

7
Брытанія хоча ўзброіць Малдову паводле стандартаў NATO

Лондан ужо абмяркоўвае гэтае пытанне з хаўруснікамі.

Вялікая Брытанія мае намер узброіць Малдову паводле стандартаў NATO, каб тая магла абараніць сябе ў выпадку ўварвання. Цяпер Лондан вядзе перамовы з хаўруснікамі ў гэтым пытанні.

Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС краіны Ліз Трас у інтэрв'ю The Telegraph.

«Я хацела б, каб Малдова была аснашчаная паводле стандартаў NATO. Гэта дыскусія, якую мы праводзім з нашымі хаўруснікамі. Пуцін зусім дакладна заявіў пра свае амбіцыі ў стварэнні “вялікай Расеі”, і тое, што ягоныя спробы захапіць Кіеў не мелі поспеху, не азначае, што ён адмовіўся ад гэтых амбіцый», – адзначыла Трас.

Яна растлумачыла, калі такія планы будуць прынятыя, чальцы ваеннага альянсу NATO дадуць Малдове сучаснае ўзбраенне, замяніўшы яе тэхніку савецкіх часоў, і навучаць салдатаў, як яго выкарыстоўваць.

«Гэты крок стане прыкметным пашырэннем ваеннай падтрымкі Вялікай Брытаніі ў рэгіёне і яшчэ адной прыкметай таго, што яна разглядае ўварванне ва Украіну як доўгатэрміновы паваротны момант», – рэзюмавала Трас.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках