28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаўскай вобласці УСУ ліквідавалі падпалкоўніка Герасімава

10
У Харкаўскай вобласці УСУ ліквідавалі падпалкоўніка Герасімава

Знойдзенае пахаванне акупантаў з самаробнымі крыжамі.

У Залачэўскім раёне Харкаўскай вобласці знайшлі пахаванне расейскіх жаўнераў.

Пра гэта паведамляе начальнік следчай управы паліцыі Харкаўшчыны Сяргей Болвінаў на сваёй старонцы ў Facebook.

У паліцыю паступілі паведамленні аб знойдзеных магілах на розных вуліцах. На іх не было ніякіх знакаў, толькі самаробныя крыжы.

«Нам давялося выкапаць гэтыя магілы - для ўстанаўлення асоб і іх перадачы ў адпаведнасці з міжнароднымі працэдурамі. Расейцы не зацікаўленыя забіраць забітых. Усяго было знойдзена 6 трупаў, у форменным адзенні УС РФ, адзін з іх - падпалкоўнік Герасімаў В.С.», - паведаміў Болвінаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках