29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўстанавілі новыя кошты золата і іншых каштоўных металаў

4
У Беларусі ўстанавілі новыя кошты золата і іншых каштоўных металаў

За якія грошы цяпер іх будуць скупляць у насельніцтва.

Міністэрства фінансаў Беларусі пастановай нумар 24 ад 14 траўня 2022 года знізіла кошты каштоўных металаў у вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб, піша выданне «Белорусы и рынок».

Цэны каштоўных металаў у вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб), зноў зведалі змены. Новыя кошты будуць дзейнічаць з 23 траўня гэтага года.

Так, кошт золата 375-й пробы ўстаноўлены ў суме 53,68 руб за грам (раней - 59,00 руб), 750-й пробы - 107,36 руб (раней - 118,01 руб), 950-й пробы - 135,98 руб (раней - 149,47 руб).

Плаціну 950-й пробы будуць скупляць коштам 67,60 руб за грам (раней - 74,89 руб). Акрамя таго, паніжаныя расцэнкі на срэбра ў вырабах і ломе, а таксама скупачныя цэны каштоўных металаў у выглядзе зубатэхнічнай прадукцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках