19 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі падбіваюць са «Стугны» варожыя БМП падчас іх перамяшчэння

4
Украінскія дэсантнікі падбіваюць са «Стугны» варожыя БМП падчас іх перамяшчэння

За дзень байцы 80-й брыгады знішчылі восем адзінак тэхнікі акупантаў.

За мінулы дзень супрацьтанкавыя падраздзяленні 80-й дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ УСУ знішчылі восем адзінак тэхнікі акупантаў. Частку танкаў і баявых машын спалілі з дапамогай украінскага ПТРК «Стугна-П».

Аб уражальным «улове» 80-й брыгады паведаміў прэс-цэнтр Генштаба УСУ на афіцыйнай старонцы на Facebook.

«За мінулы дзень супрацьтанкавымі падраздзяленнямі 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ УСУ знішчаныя тры танкі, тры баявыя машыны пяхоты і дзве баявыя машыны дэсанта. Прадашжаем весці баявыя дзеянні і знішчаць захопнікаў нашай роднай зямлі», — паведамілі ў Генштабе.

На відэа ніжэй паказваецца, як пяць адзінак тэхнікі знішчылі з ПТРК «Стугна-П». Умовы для нанясення ўдараў былі рознымі. Тэхніка знаходзілася пасярод гарадской забудовы, каля лясістай мясцовасці і была схаваная сярод густой расліннасці. А адну з баявых машын узарвалі, калі яна ехала па грунтавой дарозе.

Нагадаем, ПТРК «Стугна-П» выкарыстоўваецца многімі падраздзяленнямі УСУ для выканання розных задач. Учора, 20 траўня, байцы Сіл спецыяльных аперацый ужылі зброю для нанясення ўдару па пазіцыі расейскага супрацьтанкавага падраздзялення. У выніку ўдалося знішчыць боекамплект і частку асабовага складу ворага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках