«У яго вінтоўка снайперская, а вочы ў розныя бакі глядзяць!»
10- 21.05.2022, 14:40
- 10,022
Акупанты ўжо не ведаюць, каго мабілізаваць на вайну з Украінай.
СБУ перахапіла тэлефонныя размовы акупантаў, якія сведчаць аб непрыдатнасці да ваенных дзеянняў многіх мабілізаваных у войска РФ.
Адзін з такіх перахопаў публікуе дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка:
- Замахалі ўжо, замахалі... Тут ніхто нічога не зразумее, усе ў збянтэжанасці, тут перамяшаныя касыя, крывыя, бязрукія.
- Так-так, я ведаю!
- Панабіралі такое паскуддзе, куды вы пхняце…, у яго вінтоўка снайперская, а ў яго вочы ў розныя бакі глядзяць!