19 красавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гарпун» або NSM: ЗША выбіраюць супрацькарабельную ракету для дэблакады партоў Украіны

10
«Гарпун» або NSM: ЗША выбіраюць супрацькарабельную ракету для дэблакады партоў Украіны

У чым перавагі кожнага з гэтых комплексаў?

ЗША ўжо працуюць над патэнцыйнай пастановай перадаць Украіне дальнабойныя супрацькарабельныя ракеты, каб Украіна магла разблакаваць свае парты ў Чорным моры.

Гэтая пастанова разглядаецца ўжо на высокім узроўні, хаця на шляху перадачы гэтага ўзбраення стаіць некалькі важных пытанняў. Зрэшты, гаворка ідзе аб механізме пастаўкі, які можа быць непасрэдна ад ЗША ці ад іншай краіны NATO, навучанні разлікаў, а таксама наяўнасць гатовых да перадачы ракетных комплексаў берагавой абароны, піша УНІАН.

Але існуюць усяго два варыянты, кожны з якіх мае свае плюсы і мінусы. Гаворка ідзе аб супрацькарабельных ракетах Harpoon ад Boeing або Naval Strike Missile ад нарвежскай Kongsberg і амерыканскай Raytheon Technologies.

Перадача Harpoon

Самай галоўнай задачай на шляху перадачы супрацькарабельных ракет Harpoon ва Украіну з'яўляецца тое, што наземных пускавых для яе не існуе. Але, як піша Reuters, Злучаныя Штаты працуюць над патэнцыйнымі развязаннямі, якія ўключаюць зняцце пускавой устаноўкі з амерыканскага карабля.

Тэхнічна гэта магчымы варыянт, але ён амаль раўназначны канструяванню наземнай кампаненты комплексу з нуля. Бо гаворка ідзе не проста аб тым, каб проста паставіць пускавую на трэйлер, а вырашыць вельмі складаную задачу па ўзаемадзеянні цэлага шэрагу сістэм, якія забяспечваюць яе старт. Уключаючы фармаванне і закладку ў ракету інфармацыю аб цэлі і маршруце палёту.

Характарыстыкі AGM-84L Harpoon Block II

Далёкасць запуску: 124 км

Хуткасць: амаль 850 км/г

Маса ракеты: 628 кг.

Вага баявой часткі: 221 кг

Перадача Naval Strike Missile

На карысць пастаўкі Naval Strike Missile кажа тое, што гэта ўжо існы ракетны комплекс берагавой абароны. І ён будзе больш простым з пункту погляду матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

У эксплуатацыі батарэі NSM ёсць у Польшчы, новая партыя вырабляецца для Румыніі, а ў ЗША марская пяхота выпрабоўвае комплекс на беспілотным наземным шасі.

Таксама не варта забываць, што Naval Strike Missile таксама выкарыстоўваецца на амерыканскіх караблях, як і Harpoon. Напрыулад, ёю ўзброеныя стэлс-караблі класа Independence, якія належаць да тыпу баявых караблёў прыбярэжнай зоны.

Характарыстыкі Naval Strike Missile

Далёкасць запуску: 185 км

Хуткасць: высокі дагук

Маса ракеты: 410 кг

Баявая частка: 125 кг

Harpoon супраць NSM

Калі адкінуць пытанне пастаўкі гэтых комплексаў, а пакінуць толькі параўнанне іх баявых магчымасцей, то Naval Strike Missile мае вялікую зону паражэння на 60 км. Варта адзначыць, што Reuters паказала далёкасць 250 км, але вытворца ракеты ў спецыфікацыі адзначае «100 nautical mile» больш за 185 км.

У кожным выпадку далёкасці Naval Strike Missile на 185 км дастаткова, каб з пазіцыйнага раёна на поўдні Адэсы кантраляваць усю паўночна-заходнюю акваторыю Чорнага мора, у тым ліку востраў Змяіны, а таксама дастрэльваць да мыса Тарханкут акупаванага Крыму.

Апошняе мае асаблівае значэнне, бо менавіта гэты мыс выкарыстоўваецца ў РФ, як месца запуску супрацькарабельных ракет. А Naval Strike Missile, у адрозненне ад Harpoon, мае магчымасць эфектыўна працаваць па наземных цэлях. Апошняе злучанае з тым, што ракета мае цеплавізійнае навядзенне, у адрозненне ад радыёлакацыйнай галоўкі ў Harpoon.

Гэта і ёсць яшчэ адной перавагай NSM, бо ракета нічога не выпраменьвае і ахоўныя сістэмы караблёў, якія папярэджваюць аб выпраменьванні радыёлакацыйных галовак саманавядзення, проста не спрацуюць. Таксама Naval Strike Missile вырабленая паводле тэхналогіі стэлс і магчымасць таго, што яна будзе заўважаная на радары, значна меншая, чым у Harpoon.

Адзіная перавага Harpoon - вага баявой часткі, якая амаль удвая большая за нарвежскага канкурэнта. З аднаго боку 221-кг баявую частку можна ўважаць за істотную перавагу. Але на практыцы дзвюх 150-кг БЧ ракет «Нептун» выстарчыла б для таго, каб патапіць найбуйнейшы баявы карабель РФ у Чорным моры - ракетны крэйсер «Масква».

Гэта значыць, з пункту гледжання параўнання баявых магчымасцяў і эфектыўнасці Naval Strike Missile выглядае значна больш перспектыўна. Што лёгка тлумачыцца тым, што нарвежская ракета - гэта новая распрацоўка і новае пакаленне такой зброі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках