24 красавiка 2024, Серада, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Бундэсвэра: Пуцін сфармуляваў для сябе шлях выхаду з вайны

14
Генерал Бундэсвэра: Пуцін сфармуляваў для сябе шлях выхаду з вайны

Расеі было вельмі важна займець як мага больш ваеннапалонных з «Азоўсталі».

Апошнія заявы і дзеянні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна выразна акрэслілі цяперашнія, істотна «зрэзаныя» «мэты» Расеі ў вайне - гэта тая ж «дэнацыфікацыя» і захоп Данбаса. Аб гэтым заявіў адстаўны брыгадны генерал войска Нямеччыны Райнер Швальб у інтэрв'ю Deutsche Welle.

Ён перакананы, што траплянне абаронцаў Марыупаля ў палон да расейскіх акупантаў вельмі важнае для Уладзіміра Пуціна. Крэмль на ўсю моц будзе выкарыстоўваць гэта для таго, каб «прадаць» нейкую «перамогу» спажыўцам расейскай прапаганды ўнутры краіны.

«Расеі было вельмі важна захапіць увесь Марыупаль і займець як мага больш ваеннапалонных з «Азоўсталі», бо гэта ўмацоўвае наратыў Уладзіміра Пуціна аб тым, што ён вядзе вайну супраць нацыстаў. Зусім не важна пры гэтым, ці складаецца полк «Азоў» напраўду з нацыстаў ці не. Я думаю, што гэты эпізод адыгрывае вельмі важную ролю ў ягонай прапагандзе ўнутры Расеі», – адзначыў Швальб.

Пры гэтым ён не згодны з асцярогамі, якія выказваюць некаторыя ягоныя калегі, напрыклад, былы генерал NATO Эган Рамс, наконт таго, што ў Расеі могуць рэалізаваць пагрозы і пакараць смерцю ваеннапалонных з Марыупаля.

«Калі вы маеце на ўвазе магчымае ваеннае злачынства ў выглядзе пакарання смерцю ваеннапалонных, то гэтага не будзе. Гэта толькі яшчэ больш ізалюе Расею. Не кожная заява, якую робіць парламентарый у Расейскай Федэрацыі, рэалізуецца», – заявіў генерал Бундэсвера ў адказе на пытанне журналіста.

У той жа час ён не думае, што Крэмль мае намер выкарыстоўваць абаронцаў «Азоўсталі» для абмену. Наадварот: мужных воінаў з Марыупаля ў Расеі будуць выкарыстоўваць для «ўзмацнення аргументу ў барацьбе з нацыстамі».

«Я ў сувязі з гэтым хацеў бы вярнуцца да прамовы Пуціна 9 траўня, пра якую многія назіральнікі гаварылі, маўляў, у ёй не было нічога новага. На мой погляд, характэрныя былі дзве рэчы. Па-першае, ён яшчэ раз адзначыў, што вядзе барацьбу з «нацыстамі». А па-другое, ён асабліва падкрэсліў, што гаворка ідзе аб «нашых хлопцах на Данбасе», як ён выказаўся амаль даслоўна. Такім чынам, ён, фактычна, выразна абазначыў свае цяпер ужо абмежаваныя мэты і тым самым сфармуляваў для сябе шлях выхаду з вайны», - перакананы нямецкі генерал.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках