29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэюць паслугі ЖКГ

13
У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэюць паслугі ЖКГ

Сярод іншага вырастуць тарыфы на электраэнэргію, ацяпленне і падагрэў вады.

У Беларусі з 1 чэрвеня перагледзяць тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Сярод іншага паднімуць тарыфы на электраэнэргію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Zerkalo.io расказвае, як зменяцца аплаты за ЖКП пасля падаражання.

Вырастуць тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду

З 1 чэрвеня падвысяць субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне - ацяпленне і падагрэў вады. Яны павялічацца з 21,9245 рубля да 23,859 рубля за 1 Гкал. Рост - на 8,8%. Для параўнання: у чэрвені мінулага года тарыфы на гэтыя паслугі падвышалі на 6,3%.

Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны 1 чалавек, за спажыты аб'ём па ацяпленню 1,0163 Гкал цяпер трэба будзе заплаціць 22,28 рубля. За чэрвеньскія тарыфы гэтая сума складзе 24,25 рубля.

Як зменяцца тарыфы на электрычнасць і на колькі вырастуць аплаты

З 1 чэрвеня падвысяць некаторыя тарыфы на электраэнэргію. Гаворка пра тарыфы для абагравання жылля электрычнасцю - як прыватных дамоў, так і кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Гэта планавае павышэнне, якое было анансаванае ў канцы мінулага года.

Беларусы, якія жадаюць абаграваць жыллё электрычнасцю, могуць выбраць адзін з трох тарыфаў. Усе яны вырастуць з 1 чэрвеня.

Напрыклад, калі ўзяць аднаставачны тарыф, які дзейнічае як на абаграванне, так і на ўсе астатнія патрэбы, то за 350 кВт•г цяпер да аплаты - 34,34 рубля, а з 1 чэрвеня - 35,11 рубля.

Пры аплаце згодна з дыферэнцыраваным тарыфам па двух часавых перыядах за 350 кВт∙гадзіну за месяц (з 23.00 да 6.00), то цяпер да аплаты будзе 24,05 рубля, а з 1 чэрвеня — 24,57 рубля. Калі столькі ж выдаткоўваць у астатні час дня, то цяпер выйдзе 44,63 рубля, а з 1 чэрвеня - 45,64 рубля.

З чэрвеня таксама вырасце тарыф на электраэнэргію для тых, хто хоча абаграваць жыллё электрычнасцю, - з 0,0398 да 0,0433 рубля за 1 кВт•г.

Будуць па-новаму лічыць аплату за прыродны газ. У ацяпляльны сезон давядзецца плаціць больш.

З 1 чэрвеня ўвядуць змены ў аплаце за спажыты прыродны газ для ацяплення, на яго ўстановяць адзіны кошт. Цяпер ён адрозніваецца па перыядах - ацяпляльнаму і летняму. Размова ідзе пра спажыўцоў, у якіх усталяваныя прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу.

Новаўвядзенні ўводзяць, каб спрасціць разлікі за прыродны газ - як для спажыўцоў, так і для газазабеспячальных арганізацый.

Цяпер тарыфы на прыродны газ падзеленыя на два перыяды - ацяпляльны і летні. Для тых, у каго ўсталяваныя прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, яны складаюць 0,1494 і 0,5417 рубля за кубаметр адпаведна (калі выдаткоўваць да 3000 кубаметраў).

З 1 чэрвеня для такіх спажыўцоў зробяць адзін тарыф, які не будзе залежаць ад перыяду. Ён складзе 0,1977 рубля за кубаметр. Па такім тарыфе трэба будзе плаціць круглы год. Атрымліваецца, што ў ацяпляльны сезон трэба будзе плаціць на 32,3% больш, чым цяпер. Напрыклад, за спажытыя 1500 кубаметраў у ацяпляльны перыяд цяпер трэба заплаціць 224,1 рубля, а пасля зменаў — 296,55 рубля. У летні перыяд тарыф упадзе, але і прыродны газ тады выкарыстоўваюць не ўсе спажыўцы.

Для тых, хто выкарыстоўвае ад 3000 да 5500 кубаметраў газу, тарыф з 1 чэрвеня складзе 0,2570 рублі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках