19 жнiўня 2022, Пятніца, 2:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым беларусам падкарміць ягадныя кусты ў траўні і навошта падразаць маліну

2
Чым беларусам падкарміць ягадныя кусты ў траўні і навошта падразаць маліну

Рэкамендацыі баранавіцкага агранома.

Што неабходна зрабіць з парэчкай, агрэстам і малінай у травеньскую пару, ці трэба праводзіць хімічныя апрацоўкі і ў якіх выпадках нельга цалкам зрэзаць рэмантантную маліну, intex-press.by расказаў вядомы баранавіцкі аграном Пётр Ламанос.

У траўні ідзе закладванне будучых ягад. І каб галінкі нашых ягадных кустоў хіліліся ад ураджаю, у гэты перыяд трэба выканаць шэраг аперацый.

Самае першае, што канечне трэба зрабіць, - гэта падкарміць кусты. На невялікі кусцік даем 30-50 г складанага мінеральнага ўгнаення (напрыклад, NPK 16:16:16 або 14:14:14). Угнаенне ўносім у сухім выглядзе і проста заштукоўваем у глебу.

Пасля гэтага мульчуем - засыпаем перагноем пластом да 10 см. Гэта дазволіць паменшыць колькасць шкоднікаў: шмат хто з іх знаходзіцца ў глебе і такую перашкоду не зможа пераадолець.

Хімічнай апрацоўкі парэчкі ды агрэсту ў гэты перыяд не робім - зробім гэта, калі кусты адкрасуюць і ўтворацца ягадкі. А вось маліну трэба апрацаваць цяпер, інакш ягады будуць чарвівымі.

Яшчэ адзін нюанс што да маліны: будзе лепш, калі ў летніх сартоў мы ўкароцім верхавіны дзесьці на 15 см. Гэта выкліча дадатковае разгалінаванне, ураджай будзе большы, а ягады буйнейшыя.

А вось рэмантантную маліну зразаем на ўзроўні глебы. Яна дасць новыя парасткі, і з канца ліпеня да замаразкаў будзе цешыць вас смачнымі ягадамі. Але трэба ўлічыць: калі рэмантантную маліну вы пасадзілі ўвосень, тады яе ні ў якім разе не трэба зразаць пад корань, бо куст яшчэ не ўкараніўся, карэнішча слабае, і калі зразаць, то праз адсутнасць пажыўных рэчываў у каранях расліна загіне.

Таксама не забываем паліваць кусты, бо яны маюць патрэбу ў вільгаці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».