Беларускія студэнты правялі акцыю ў цэнтры Прагі
- 21.05.2022, 18:28
- 1,656

Яны падтрымалі беларускіх палітычных вязняў.
Нефармальнае аб'яднанне беларускага студэнцтва Чэхіі зладзіла акцыю ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў, перадае «Белсат»».
Падчас акцый студэнты прапаноўвалі жыхарам Прагі намаляваць бел-чырвона-белы сцяг і павязаць на руку белую стужку на знак салідарнасці з беларускім пратэстам.
“Мы хочам звярнуць увагу еўрапейскага грамадства на праблему палітычных рэпрэсій ў Беларусі. Мы хочам нагадаць, што мы памятаем і ніколі не забудземся!», – заявілі ўдзельнікі акцыі.





