29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі пляменніка намесніка Шайгу

22
Украінскія вайскоўцы ліквідавалі пляменніка намесніка Шайгу

Ён камандаваў дэсантна-штурмавой ротай.

Падчас баявых дзеянняў ва Украіне загінуў ураджэнец Інгушэціі афіцэр Адам Хамхоеў, паведамляе інфармацыйны партал The Magas Times. Паводле інфармацыі «Фартангі», ён з'яўляецца пляменнікам намесніка міністра абароны РФ Юнус-Бека Еўкурава.

The Magas Times паведамляе, што капітан Хамхоеў загінуў у ноч з 20 на 21 траўня. Ён камандаваў дэсантна-штурмавой ротай.

«Адам - выпускнік Разанскай вышэйшай каманднай вучэльні ПДВ, ён праходзіў вайсковую службу ў г. Ульянаўск. У войсках ВДВ імя Адама было на слыху, яго ведалі як бліскучага афіцэра і пісьменнага камандзіра. Ён быў у актыве інгушскіх афіцэраў, якія аказвалі дапамогу землякам за межамі рэспублікі», – гаворыцца ў тэлеграм-канале The Magas Times.

Выданне «Фортанга» са спасылкай на крыніцу паведаміла, што загінулы з'яўляецца пляменнікам намесніка міністра абароны РФ Еўкурава.

«Еўкураў яму дапамагаў, будаваў кар'еру. Ён даводзіцца сынам роднай сястры Юнус-Бека Еўкурава, годным быў хлопцам», - распавёў суразмоўца «Фортанги».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках