29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вывела ў мора дзве траціны падводных лодак Чарнаморскага флоту

8
Расея вывела ў мора дзве траціны падводных лодак Чарнаморскага флоту

Што адбываецца?

Ля прычалаў Паўднёвай бухты акупаванага Севастопаля засталіся дзве падводныя лодкі праекта «Варшавянка», гэта значыць траціна дзейных падводных лодак Чарнаморскага флоту Расеі.

Пра гэта паведамляе "Радио Свобода".

Агулам да Чарнаморскага флоту належаць шэсць падводных лодак праекта «Варшавянка»: Б-261 «Наварасейск», Б-237 «Растоў-на-Доне», Б-262 «Стары Аскол», Б-265 «Краснадар», Б-268. «Вялікі Ноўгарад» і Б-271 «Колпіна». Гэта шматмэтавыя дызель-электрычныя падводныя лодкі. Акрамя мінна-тарпеднага ўзбраення, яны нясуць крылатыя ракеты тыпу «Калібр».

Такім чынам, у моры зараз знаходзяцца чатыры з шасці падводных лодак, што складае дзве траціны.

Каля прычала таксама стаіць украінская падводная лодка «Запарожжа»: расейскія войскі ўзялі яе штурмам у сакавіку 2014 года падчас акупацыі Крыма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках