24 красавiка 2024, Серада, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне арыштавалі першага «мэра»-калабаранта

6
Ва Украіне арыштавалі першага «мэра»-калабаранта

Ён дапамагаў акупантам у Кіеўскай вобласці.

Ва Украіне арыштаваны Аляксандр Харчанка, прызначаны расейскімі вайскоўцамі падчас акупацыі «мэрам» пасёлка Дымер Кіеўскай вобласці.

Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Паводле звестак выдання, Аляксандр Харчанка - 39-гадовы бізнэсовец. СБУ падазрае яго ў тым, што ён перадаў акупантам інфармацыю пра ветэранаў вайны на Данбасе і сябраў ТРА.

Падчас акупацыі Харчанка ўдзельнічаў у запісе ролікаў, у якіх заклікаў мясцовых жыхароў выходзіць са скляпоў і не баяцца расейскіх вайскоўцаў. Потым гэтае відэа публікавала міністэрства абароны РФ.

У пачатку траўня акупанты пакінулі Дымер. Харчанка пры гэтым застаўся ў вёсцы. Паводле звестак WSJ, ён ледзь выжыў пасля абстрэлу машыны ўкраінскімі войскамі. Цяпер ён паўстаў перад судом паводле справы аб супрацоўніцтве з вайскоўцамі Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках