19 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чым вышэй быў патэнцыял - тым мацней будзе спад»

1
«Чым вышэй быў патэнцыял - тым мацней будзе спад»

Крызіс у беларускіх рэгіёнах нарастае нераўнамерна.

Паскоранае зніжэнне эканомікі Беларусі ў красавіку (да -2,1 працэнта за чатыры месяцы 2022 года) у рэгіянальным разрэзе ўяўляе сабой цікавую карціну. З аднаго боку, валавы рэгіянальны прадукт зніжаецца па ўсіх абласцях, з другога - тэмпы зніжэння розныя.

Сярод эканомік асобных рэгіёнаў рост адносна мінулага года дэманструе толькі Гарадзенская вобласць. Магілёўская і Віцебская вобласці адышлі ў мінус з красавіка. Сталіца і Менская вобласць, а таксама Берасцейская і Гомельская вобласці падаць пачалі ўжо з сакавіка, пішуць «Нашы грошы».

Найбольш істотна за студзень-красавік упала эканоміка Менскай вобласці - на 4,9%. Мінімальныя страты назіраюцца ў эканоміцы Магілёўскай вобласці (мінус 1 працэнт). Можна меркаваць, што праблемы ў сферы нафтаперапрацоўкі (Гомельская і Віцебская вобласці), а таксама экспарце калійных угнаенняў (Менская вобласць) пачалі больш востра адчувацца праз уведзеныя раней санкцый. А праблемы ў транспартнай сферы абарочваюцца вялікімі цяжкасцямі для эканомік усіх рэгіёнаў, бо гэта галіна раней паспяхова рэалізоўвала ўдалае размяшчэнне краіны агулам.

Глыбіня далейшага падзення эканомікі таго ці іншага рэгіёна будзе залежаць ад узроўню іх эканамічнага развіцця. Прычым, чым вышэй быў патэнцыял рэгіёна - тым мацней будзе спад. Тыя рэгіёны, дзе, наадварот, высокія тэхналогіі і экспартаарыентаваныя галіны былі менш паспяховыя, падаць будуць больш павольна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках