29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ панеслі страты і былі адкінуты ад Севераданецка

4
Войскі РФ панеслі страты і былі адкінуты ад Севераданецка

Акупанты штурмавалі горад з чатырох бакоў.

Расейскія акупанты спрабавалі прарвацца да Севераданецка з чатырох кірункаў, атрымалі адпор і адступілі.

Пра гэта ў сваім Telegram паведамляе кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Адразу з чатырох кірункаў спрабавалі ўварвацца ў Севераданецк расейцы, але атрымалі годны адпор і адышлі на папярэднія пазіцыі.... Вораг вёў наступальныя і штурмавыя дзеянні ў раёнах Аскаланаўкі, Пурдоўкі, Шчадрышчавага і Смалянінава... Зрэшты, артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы жылых кварталаў імі прадоўжыліся. Пацярпеў амаль кожны падкантрольны населены пункт. Паміж Севераданецкам і Лісічанскім разбураны пралёт моста ля чыгуначнага вакзала. Акрамя таго, учора былі затрыманыя некалькі чалавек, якія фатаграфавалі вайсковую тэхніку. Імі будзе займацца СБУ», - паведаміў ён.

Гайдай таксама адзначыў, што пазіцыі ўкраінскіх войскаў на фронце расейцы абстрэльваюць уздоўж усёй лініі судакранання паблізу Лісічанска і Севераданецка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках