29 чэрвеня 2022, Серада, 19:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы праз няўважлівасць запраўляюцца дарагім дызелем на «спецзапраўках»

3
Беларусы праз няўважлівасць запраўляюцца дарагім дызелем на «спецзапраўках»

У пастку трапляюць кіроўцы ў памежных гарадах.

На некаторых памежных АЗС (спіс іх пададзены ў дадатку да пастановы Саўміна ад 05.05.2022 №276) зараз прадаюць асаблівае дызельнае паліва, прызначанае для запраўкі фур, зарэгістраваных у Еўрапейскім звязе. Кошт такога паліва ў паўтара раза большы за кошт звычайнага ДТ — 3,58 рубля замест 2,34, піша av.by.

На адной з заправак, дзе зараз рэалізуюць «дызель» для еўрапейскіх перавозчыкаў, дарагое паліва заліваюць у бак і кіроўцы беларускіх легкавых аўто.

Прадстаўнікі АЗС, размешчанай на вул. Чырванасцяжнай у Горадні, паведамілі, што фур пакуль не было. Затое дарагую «салярку» заліў кіроўца легкавушкі. Кошт мужчыну задаволіў, не збянтэжыла яго і тое, што гаручае прызначанае для грузавых аўтамабіляў.

Таму трэба быць уважлівымі пры выбары месца для папаўнення паліва. Як зазначае сам «Белнафтахім», беларусы і фізічныя асобы з ЕЗ могуць запраўляцца іншымі тыпамі ДТ на станцыях, не ўключаных у пералік Саўміна, — такіх у рэспубліцы больш за васемсот.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».