28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены расейскі вайсковец з артыкула NYT аб масавым расстрэле жыхароў Бучы

23
Знойдзены расейскі вайсковец з артыкула NYT аб масавым расстрэле жыхароў Бучы

Журналісты высветлілі асобу злачынцы.

Журналісты «Важных историй» высветлілі асобу аднаго з расейскіх акупантаў, якія маюць дачыненне да забойства васьмярых жыхароў Бучы, аб якім пісала выданне The New York Times, паведамляе inforesist.org.

«З вялікай доляй імавернасці на фота The New York Times справа стаіць 37-гадовы Чынгіз Атантаеў. На гэта паказваюць сэрвісы распазнання твару, і сабраныя намі дэталі ягонай біяграфіі», - пішуць журналісты.

Атантаеў ураджэнец Магадана, аднак ужо шмат гадоў жыве ў Пскове. Менавіта там дыслакаваныя 104 і 234 дэсантна-штурмавыя палкі (в/ч 32515 і в/ч 74268 адпаведна), якія, на паведамленне The New York Times, займаліся зачысткай Бучы.

У сацыяльных сетках Атантаеў падпісаны на шматлікія групы, звязаныя з войскам, зброяй і баявымі адзінаборствамі. Акрамя таго, у 2017 годзе, дамагаючыся паляпшэння жыллёвых умоў, ён падаваў у пскоўскі суд пазоў да расейскага мінабароны «аб прызнанні непаўналетняй дачкі яго жонкі сямейнікам вайскоўца».

Апошні раз Атантаеў заходзіў на сваю старонку ва «ВКонтакте» 12 красавіка. Журналісты патэлефанавалі ягонай жонцы Таццяне Часнак, аднак яна адмовілася звязаць іх з Чынгізам і адказваць на якія-небудзь пытанні пра мужа.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках