19 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прысвоіў польскаму гораду Жэшуву званне «Горада-выратавальніка»

2
Зяленскі прысвоіў польскаму гораду Жэшуву званне «Горада-выратавальніка»

Гэты горад першым прыняў асноўную плынь украінскіх бежанцаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне горада-выратавальніка польскаму Жэшуву. Адпаведны ўказ ён падпісаў перад візітам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Размову кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Радзе ў Facebook апублікаваў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Сібіга.

«Я ўвёў спецыяльнае ганаровае званне - горад-выратавальнік - для гарадоў-партнёраў нашай дзяржавы, якія сёння робяць немагчымае для дапамогі нам. Ад імя ўсяго Украінскага народа я выказваю ўдзячнасць Жэшуву - першаму гораду-выратавальніку», - заявіў Зяленскі падчас сваёй прамовы.

Варта адзначыць, што Жэшуў знаходзіцца за 100 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Гэты горад першым прыняў асноўную плынь украінскіх бежанцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках