25 красавiка 2024, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: «Аэрафлоту» праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць свае самалёты

15
Bloomberg: «Аэрафлоту» праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць свае самалёты

Праз дэфіцыт запчастак.

Авіякампанія «Аэрафлот» найбліжэйшым часам праз санкцыі сутыкнецца з недахопам запчастак для сваіх самалётаў Boeing і Airbus, піша Bloomberg.

Паводле ацэнак экспэртаў кампаніі IBA, якая спецыялізуецца на бізнэс-аналітыцы ў галіне авіяцыі, каб падтрымліваць свой флот у працаздольным стане, «Аэрафлоту» праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць частку сваіх самалётаў на запчасткі. Замяніць прадукцыю Boeing і Airbus расейскімі самалётамі як мінімум хуткім часам не атрымаецца.

Bloomberg таксама адзначае, што вайна паклала канец амбіцыйным планам адзначанай міжнароднымі ўзнагародамі расейскай авіякампаніі, у якой быў адзін з найноўшых паркаў самалётаў у свеце. Праз санкцыі «Аэрафлот» не толькі пазбавіўся доступу да запчастак для сваіх самалётаў, але і быў вымушаны значна скараціць замежную маршрутную сетку. На пачатак расейскага ўварвання ва Украіну «Аэрафлот» выконваў палёты ў 56 краін, піша Bloomberg, а на сярэдзіну траўня лётаў толькі ў 13. Пасажырапаток авіякампаніі імківа ўпаў.

«У агляднай будучыні «Аэрафлот» будзе па большай частцы авіякампаніяй, якая працуе на ўнутраным рынку», – мяркуе Арнольд Барнэт, экспэрт у бяспецы палётаў у Школе мэнэджмэнту Слоўна пры Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

«Аэрафлот» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Камітэт бяспекі палётаў Еўразвязу ўнёс «Аэрафлот» і шэраг іншых расейскіх авіякампаній у спіс вознікаў, якім забароненыя або абмежаваныя палёты ў межах ЕЗ, бо гэтыя вознікі не адпавядаюць міжнародным стандартам бяспекі.

Пасля ўварвання Расеі ва Украіну лізінгавыя кампаніі ў рамках санкцый абавязалі скасаваць кантракты з расейскімі авіявознікамі і вярнуць самалёты. Расея адмовілася выконваць гэтыя патрабаванні. У краінах, якія падтрымалі санкцыі, самалётам расейскіх авіякампаній, якія знаходзяцца ў лізінгу, пагражае арышт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках