23 красавiка 2024, aўторак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе прэзідэнт Польшчы падкрэсліў сілу ўкраінцаў, працытаваўшы Івана Франка

3
У Радзе прэзідэнт Польшчы падкрэсліў сілу ўкраінцаў, працытаваўшы Івана Франка

«Дух, што цела ірве да бою».

22 траўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу ў Радзе заявіў, што яшчэ да адкрытага ўварвання Расеі ва Украіну быў упэўнены ў здольнасці ўкраінскіх войскаў даць адпор акупанту. Запіс яго 30-хвіліннага выступу апублікаваў у Facebook спікер украінскага парламента Руслан Стэфанчук.

«Польшча надала дапамогу, бо мы ў вас верылі і верым. За шмат месяцаў да ўспышкі вайны я быў перакананы, што Украіна эфектыўна дасць адпор Расеі, што будзе, як героі верша вялікага Івана Франка, як «дух, што цела ірве да бою, ірве за поступ, шчасце і волю», – сказаў Дуда.

Ён падкрэсліў, што «Польшча ніколі не пакіне Украіну ў адзіноце».

«На жаль, у Еўропе апошнім часам з'яўляліся і з'яўляюцца галасы, якія выклікаюць неспакой. Галасы, якія патрабуюць, каб Украіна саступіла патрабаванням [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна. Хачу сказаць дакладна: толькі Украіна мае права вызначаць сваю будучыню», - заявіў прэзідэнт Польшчы.

Дуда мяркуе, што «міжнародная супольнасць павінна патрабаваць ад Расеі спыніць агрэсію, цалкам пакінуць тэрыторыю Украіны і перастаць таптаць міжнароднае права».

Падчас выступу Дуды ў сесійнай зале Вярхоўнай Рады прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках