20 красавiка 2024, Субота, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты па-ранейшаму спрабуюць патрапіць у ЕЗ праз Беларусь

1
Мігранты па-ранейшаму спрабуюць патрапіць у ЕЗ праз Беларусь

Суседзі расказалі, колькі чалавек спрабавалі перайсці мяжу за дзень.

За мінулы дзень з Беларусі ў Польшчу спрабавалі прарвацца 24 мігранты, у Літву - 7 чалавек, а ў Латвію - 3 мігранты.

Як паведамляе польская памежная служба, у суботу, 21 траўня, на тэрыторыю Польшчы спрабавалі прарвацца 24 мігранты - грамадзяне Таджыкістана, Індыі, Турцыі, Ірака і Афганістана.

Спробы нелегальнага пераходу зафіксаваныя каля населеных пунктаў Дубічэ-Царкоўнэ, Нараўка, Пляска, побач з якім знаходзяцца польскія памежныя пасты.

Усяго ў траўні з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 716 чалавек, а з пачатку года такіх спроб зафіксавана 5135.

У суботу ў Літву з Беларусі спрабавалі патрапіць 7 нелегальных мігрантаў. У той самы дзень латвійскія памежнікі адправілі назад траіх такіх замежнікаў, паведамляе літоўскае выданне LRT.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках