25 красавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 краін Еўропы пацвердзілі выпадкі малпавай воспы

1
10 краін Еўропы пацвердзілі выпадкі малпавай воспы

Успышка была ўпершыню выяўленая ў Вялікай Брытаніі.

Пра гэта піша ВПС.

У нядзелю Ізраіль таксама пацвердзіў выпадак выяўлення хваробы, у выніку чаго агульная колькасць краін дасягнула 14.

Абедзве краіны заявілі, што выявілі аднаго інфікаванага чалавека, які нядаўна падарожнічаў, але Ізраіль заявіў, што расследуе іншыя падазроныя выпадкі.

Пасля таго, як успышка была ўпершыню выяўленая ў Вялікай Брытаніі, вірус пачаў выяўляцца па ўсёй Еўропе - выпадкі былі пацверджаныя ўстановамі аховы здароўя Гішспаніі, Партугаліі, Нямеччыне, Бельгіі, Францыі, Нідэрландах, Італіі і Швэцыі.

У час нядаўняй ўспышкі ў Еўропе, ЗША, Канадзе і Аўстраліі было пацверджана больш за 80 выпадкаў.

Воспа малпаў найболей распаўсюджаная ў аддаленых раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.

Гэты выбліск заспеў навукоўцаў знянацку, але малпавая воспа не мае тэндэнцыі лёгка распаўсюджвацца паміж людзьмі, і ўважаецца, што рызыка для шырокай грамадскасці невялікая.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікай Брытаніі, хвароба звычайна працякае ў лёгкай форме, і большасць людзей здаравеюць цягам некалькіх тыдняў.

У пятніцу САЗ заявіла, што апошнія ўспышкі сталі нечаканымі, бо яны адбыліся ў краінах, дзе хвароба не з'яўляецца эндэмічнай. Пакуль незразумела, чаму так робіцца.

Адзін з магчымых варыянтаў палягае ў тым, што вірус нейкім чынам мутаваў, хаця пакуль мала довадаў, якія б сведчылі аб тым, што гэта новы штам.

Іншы варыянт - вірус апынуўся ў спрыяльных умовах для размнажэння і распаўсюджвання.

Таксама цяпер малпавая воспа можа распаўсюджвацца лягчэй, чым у мінулым, калі шырока выкарыстоўвалі вакцыну супраць воспы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках