4 лiпеня 2022, панядзелак, 5:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На Берасцейшчыне канфіскавалі больш за 12 тон кантрафактнага спірту

15
На Берасцейшчыне канфіскавалі больш за 12 тон кантрафактнага спірту
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Спірт быў прывезены з Расеі.

На складзе ў Жабінкаўскім раёне канфіскавалі з абарачэння больш за 12 тон кантрафактнага спірту, паведамляе прэс-служба МУС.

Аператыўнікі УБЭЗ УУС выйшлі на двух суўладальнікаў фірмы грузаперавозак - 29-гадовага жыхара Жабінкі і 47-гадовага берасцейца.

Устаноўлена, што прадпрымальнікі незаконна прывезлі з Расеі і захоўвалі на складзе больш за 12,6 тысячы літраў кантрафактнага спірту на суму бязмала 98,5 тысячы рублёў. Прадаваць яго яны планавалі насельніцтву дробнымі партыямі.

Тавар адпраўлены на экспэртызу, мужчыны прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».