25 красавiка 2024, Чацвер, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда заклікаў свет даць Украіне зброю і сучаснае абсталяванне

1
Дуда заклікаў свет даць Украіне зброю і сучаснае абсталяванне
АНДЖЭЙ ДУДА

Міжнародная супольнасць павінна дапамагчы Украіне скончыць вайну.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў свет дапамагаць Украіне не толькі гуманітарна, але і мілітарна.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым ён сказаў падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

"Пытанне: што зрабіць, каб гэтую вайну скончыць? Перш за ўсё, трэба падтрымліваць Украіну. Абаронцы Украіны паказалі сябе больш адважна, чым свет думаў... Яны (расейскае войска - заўв.) страцілі шапкі, похапкам уцякаючы з некаторых гарадоў, і пакідаючы свае БТРы, і баючыся, што ўкраінцы іх знішчаць", - сказаў Дуда.

Ён падкрэсліў, што гэта вайна з'яўляецца "паразай Расеі".

"Але Расея моцная. Там ёсць шмат народу. І гэтая вайна будзе доўжыцца, калі міжнародная супольнасць не дапаможа ў заканчэнні гэтай вайны. А якім чынам можна гэта рабіць? Пастаянна дапамагаючы Украіне. Не толькі гуманітарнай дапамогай, якая вельмі важная, але таксама мілітарна падтрымліваючы" Украіну. Таму я звяртаюся да ўсяго свету, каб надаваў вайсковую дапамогу Украіне", - падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Дуда дадаў, што Украіне для барацьбы патрэбная зброя і сучаснае абсталяванне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках