25 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі «Z» і «V», а таксама сімволіку расейскага войска

16
Ва Украіне забаранілі «Z» і «V», а таксама сімволіку расейскага войска

Іх дапушчальна выкарыстоўваць толькі на выставах, у падручніках і навуковых работах.

Вярхоўная рада прыняла закон, які забараняе сімволіку «вайсковага ўварвання расейскага нацысцкага таталітарнага рэжыму ва Украіну», з прапанаванымі прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім папраўкамі.

Закон, піша «Украінская праўда», забараняе:

выкарыстанне лацінскіх літар «Z», «V» асобна (без правамернага кантэксту або ў кантэксце апраўдання ўзброенай агрэсіі супраць Украіны або ўсялякіх іншых вайсковых дзеянняў) або шляхам замены гэтымі літарамі кірылічных літар «З», «С», «В»,«Ф» ці іншых літар у асобных словах з візуальным акцэнтам на гэтых літарах;

выкарыстанне сімволікі ўзброеных сіл РФ, яе наземных войскаў, паветрана-касмічных сіл, вайсковага марскога флоту, ракетных сіл стратэгічнага прызначэння, паветрана-дэсантных войскаў, сіл спецыяльных аперацый, іншых узброеных фармаванняў і (або) органаў дзяржавы тэрарыста (дзяржавы-агрэсара).

Парламент Украіны разглядае забарону «Z» і «V», а таксама сімволікі расейскага войска другі раз. На першы варыянт закону наклаў вета прэзідэнт Украіны. Уладзімір Зяленскі прапанаваў дапоўніць закон пунктам, згодна з якімі сімволіку ўварвання Расеі ва Украіну можна размяшчаць у экспазіцыях музеяў, у бібліятэчных фондах, падручніках і выкарыстоўваць у навуковых працах. Таксама Зяленскі прапанаваў прапісаць, што забарона на выкарыстанне сімволікі распаўсюджваецца не толькі на партыі, але і на грамадскія аб'яднанні. Вярхоўная рада гэтыя папраўкі прыняла.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках