28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшла акцыя памяці Вітольда Ашурка

4
У Варшаве прайшла акцыя памяці Вітольда Ашурка

Смерць палітычнага вязня - трагедыя ўсяго народа.

Дзясяткі людзей сабраліся ў суботу, 22 траўня, у Варшаўскім касцёле Святога Аляксандра, дзе адбылася імша, прысвечаная гадавіне з дня трагічнай загубы ў шклоўскай калоніі палітычнага вязня Вітольда Ашурка – актывіста з Бярозаўкі. Імшу цэлебраваў ксёндз Вячаслаў Барок, перадае «Белсат».

У імшы ўзяў удзел брат загінулага - Андрэй Ашурак, а таксама неабыякавыя беларусы. У некаторых з іх на грудзях былі жоўтыя прастакутнікі, якія сімвалізавалі жоўтыя знакі, якімі ў ізалятарах, турмах і калоніях абазначаюць палітычных вязняў, схільных да экстрэмізму. Праз гэты знак да чалавека змяняецца стаўленне з боку наглядчыкаў і ёсць пэўныя абмежаванні ў доступе да бібліятэкі, спартовай залы ды іншыя.

Пасля набажэнства людзі прайшлі кароткім маршам па цэнтры Варшавы да помніка Мікалаю Каперніку, дзе да іх далучыліся іншыя актывісты. Традыцыйная нядзельная акцыя беларусаў у Варшаве была прысвечаная Дню палітычнага вязня, які быў абвешчаны ў гадавіну смерці Вітольда Ашурка - 21 траўня. Актывісты спявалі беларускія песні, трымалі плакаты на беларускай і польскай мовах, а таксама партрэты іншых палітычных вязняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках