19 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбамбілі пераправу акупантаў праз Северскі Данец на Данбасе

3
УСУ разбамбілі пераправу акупантаў праз Северскі Данец на Данбасе

Відэафакт.

На ўсходзе Украіны ўкраінскія артылерысты дзякуючы выведцы памежнікаў знішчылі пантонную пераправу расейскіх акупантаў, калі па ёй рухаўся варожы танк.

Пра гэта ў тэлеграме паведамляе Міністэрства унутраных спраў Украіны.

"Аэравыведнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны выявілі, што акупанты наладзілі праз раку пераправу. Пабудаваўшы пантонны мост, яны збіраліся пераправіць блізу дзясятак адзінак браняванай тэхнікі.

Своечасовая перадача інфармацыі да артылерыстаў УСУ ўнесла карэктывы ў планы захопнікаў і дакладным стрэлам была разбураная пераправа разам з танкам ворага, які ў гэты час на ёй і знаходзіўся".

Расейскія акупанты супольна з ацалелымі БМП і танкамі спрабавалі ўцячы з-пад агню УСУ. Аднак дзякуючы беспілотніку ўкраінскія артылерысты дабілі некалькі расейскіх акупантаў і некалькі адзінак іхняй тэхнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках