28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ на Шаркаўшчыне: За стырном быў сын старшыні раённага «савета дэпутатаў»

16
ДТЗ на Шаркаўшчыне: За стырном быў сын старшыні раённага «савета дэпутатаў»

Аўто рухалася з вялікай хуткасць, перавярнулася і рэзнулася ў дрэва.

У вёсцы Вялікім Сяле Шаркаўшчынскага раёна 19 траўня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам супрацоўніка мясцовага Следчага камітэта. Пра гэта «Белсату» паведамілі сведкі ДТЗ. Аўтамабіль, які рухаўся на вялікай хуткасці, перавярнуўся і рэзнуўся ў дрэва.

Як распавялі сведкі ДТЗ, за стырном знаходзіўся супрацоўнік Следчага камітэта і сын старшыні раённага «савета дэпутатаў» Уладзіміра Шпеца. Кіроўца і яго пасажырка засталіся жывыя. Ахвяр сярод жыхароў вёскі таксама няма. Але маглі быць: аўтамабіль, са слоў відавочцаў, «рухаўся з шалёнай хуткасцю, уляцеў у масток каля школы, перавярнуўся і стукнуўся ў дрэва», у 5 метрах ад якога гулялі дзеці.

Як сцвярджаюць людзі, на месца здарэння прыязджала начальства з Шаркаўшчынскага РАУС, але сведкаў ніхто не апытваў. Як мяркуюць, здарэнне паспрабуюць «замяць», бо бацька кіроўцы - былы начальнік РАУС, а цяпер старшыня Шаркаўшчынскага раённага «савета дэпутатаў» Уладзімір Шпец.

Журналісты патэлефанавалі ў райаддзел унутраных справаў Шаркаўшчынскага раёна. Начальнік ДАІ РАУС Віктар Міласэрдаў не зняпраўдзіў інфармацыі аб ДТЗ, але накіраваў па каментар у прэс-службу УУС Віцебскага аблвыканкама. У прэс-службе каментаваць адмовіліся. Датэлефанавацца да старшыні райсавета Уладзіміра Шпеца не ўдалося.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках