«Закарпацкі легіён» пацэліў у пункт дыслакацыі каманднага складу аднаго з падраздзяленняў РФ
10- 23.05.2022, 16:19
- 20,882

Цэль знаходзілася на адлегласці больш за 20 кіламетраў.
Артылерысты 128 асобнай горна-штурмавой Закарпацкай брыгады патрапілі ў пункт дыслакацыі каманднага складу аднаго з падраздзяленняў расейскага войска.
Знішчаны ваенны пазадарожнік з паметкай «Z» і некалькі рашыстаў, якія знаходзіліся побач, паведамляецца на старонцы брыгады ў «Фэйсбук».
Стрэл зроблены з гаўбіцы, якая паступіла ва Украіну ў рамках дапамогі ад краін NATO.
На запаволеным відэа з дрона бачны прылёт набоя 155 калібру і момант магутнага выбуху. Цэль знаходзілася на адлегласці больш за 20 кіламетраў, таму дакладны стрэл наглядна дэманструе высокадакладнасць найноўшай зброі, якая паступіла і прадаўжае паступаць ва Узброеныя Сілы Украіны.