18 красавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаўскай вобласці УСУ вызвалілі ўжо 24 населеныя пункты

6
У Харкаўскай вобласці УСУ вызвалілі ўжо 24 населеныя пункты

УСУ паступова пераходзяць у контрнаступ.

Галоўнакамандуючы войскамі Узброеных Сіл Украіны генерал Валерый Залужны паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо вызвалілі ад акупацыйнага прыгнёту 24 населеныя пункты Харкаўшчыны. Сярод іх - сяло Кутузаўка, жыхары якога жылі ў падвале больш за 2 месяцы.

Залужны распавёў, што ў пачатку ўкраінскія абаронцы дэакупавалі сяло Кутузаўку Альхоўскай сельскай грамады Харкаўскай вобласці, піша 24 канал.

З ягоных слоў, амаль 170 мясцовых жыхароў Кутузаўкі прабылі ў падвале дзіцячага садка больш за 2 месяцы - людзі хаваліся ад абстрэлаў расейскіх акупантаў і баяліся выйсці на вуліцу.

Сярод тых, хто жыў у падвале былі і дзеці - у бесчалавечных умовах хаваліся 40 дзяцей ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў.

Украінскія абаронцы, якія змаглі адбіць сяло, надалі першую медыцынскую дапамогу мясцовым жыхарам, а таксама дапамаглі з усім неабходным для жыцця - вадой, ежай і адзеннем.

«Кожны дзень, знішчаючы ворага, вызваляючы гарады і вёскі ад акупантаў, аднаўляючы інфраструктуру, вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны спыняюць злачынствы расейскай федэрацыі супраць цывільнага насельніцтва і перашкаджаюць учыненню новых. Наш абавязак - абараніць свой народ і сваю дзяржаву. І мы яго з гонарам выконваем. Разам да Перамогі»! – Напісаў Валерый Залужны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках