29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у рэгіёнах выглядае арэнднае жыллё?

4
Як у рэгіёнах выглядае арэнднае жыллё?

У кватэрах няма цэнтральнага ацяплення і водазабеспячэння.

«Дужыя гаспадарнікі» ў Бабруйску давялі арэнднае жыллё да стану «прытонаў», якія разбураюцца, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Так званая «пракуратура» ўстанавіла, што дзяржаўныя арэндныя кватэры заставаліся працяглы час свабоднымі праз непрымальны стан жылых памяшканняў.

Так, 97 свабодных неўладкаваных кватэр Бабруйска, або 92 адсоткі ад агульнай колькасці свабодных жылых памяшканняў гэтай катэгорыі, не адпавядалі ўстаноўленым для пражывання патрабаванням.

- Акрамя нездавальняючага тэхнічнага стану ў шэрагу кватэр адсутнічалі цэнтральнае ацяпленне і водазабеспячэнне. У некаторых жылых памяшканнях выявіліся часткова разбураныя сцены і дах. У 30 свабодных добраўпарадкаваных арэндных кватэрах, або ў палове выпадкаў, патрабаваліся аддзелачныя работы падлог, столяў і сцен, замена дзвярэй, вокнаў, сантэхнічнага і газавага абсталявання, - паведаміла «пракуратура».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках