20 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дзяржаўны сакратар Кісінджэр: Нейтралітэт Украіны больш немагчымы

18
Былы дзяржаўны сакратар Кісінджэр: Нейтралітэт Украіны больш немагчымы
ГЕНРЫ КІСІНДЖЭР

Вынік вайны ва Украіне з ваеннага і палітычнага пункту гледжання зменіць стасункі паміж краінамі ў свеце.

Такую думку выказаў былы Дзяржаўны сакратар ЗША Генры Кісінджэр падчас Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе, паведамляе zn.ua.

«8 гадоў таму, калі з'явілася ідэя ўступлення Украіны ў NATO, я тады напісаў артыкул, у якім заўважыў, што было б добра, каб Украіна заставалася ў групе нейтральных краін, якія сталі б мостам паміж Усходам і Захадам. Але цяпер гэтая ідэя перастала існаваць», - сказаў Кісінджэр.

Ён адзначыў, што перамовы аб заканчэнні расейскай вайны супраць Украіны маюць пачацца праз месяц-два. Вайна мае скончыцца раней, чым з’явяцца непапраўныя наступствы.

Кісінджэр дадаў, што на перамовах трэба знайсці лінію, якая б адначасова задавальняла патрэбу Украіны ў суверэнітэце, які спрабуюць зліквідаваць, а таксама ўмовы расейскіх стасункаў з Еўропай. Аднак цяпер, на ягоную думку, знайсці такую лінію вельмі цяжка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках