19 красавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прыдумалі нечаканы спосаб, каб збанкрутаваць расейцаў

14
У ЗША прыдумалі нечаканы спосаб, каб збанкрутаваць расейцаў

Яго прапанаваў адзін з супрацоўнікаў экспэртнай групы амерыканскага Інстытута Гувера.

ЗША разглядаюць магчымасць вынятку з абарачэння купюры на $100. Гэта можа абнуліць назапашванні расейцаў. З такой прапановай выступіў адзін з супрацоўнікаў экспэртнай групы амерыканскага Інстытута Гувера Марк Куналакіс, паведамляе The Wall Street Journal.

Са звестак Інстытута, большасць жыхароў РФ захоўваюць свой ашчадак менавіта ў гэтых купюрах.

Экспэрт мяркуе, што такая пастанова дапаможа заходнім санкцыям змагацца супраць Расеі.

"Большасць расейцаў не пацярпела ад заходніх санкцый, але ёсць адна рэч, якую Міністэрства фінансаў ЗША можа зрабіць, каб надаць рэальны палітычны ціск на Уладзіміра Пуціна - неадкладна спыніць абарачэнне і выкарыстанне 100-даляравых банкнот у РФ", —

Паводле даследавання, частку свайго прыбытку расейцы марнуюць на куплю даляра. Да пачатку ўварвання ва Украіну ў грамадзян РФ было ашчадку на агульную суму блізу 74,6 млрд даляраў. Вывядзенне з абарачэння купюры на 100 даляраў можа прывесці да маштабных страт расейцаў.

Дарэчы, можна меркаваць, што многія ўкраінцы таксама захоўваюць свой ашчадак у купюрах $100.

Нагадаем, ЕЗ адключыў ад SWIFT расейскія банкі і забараняе перадаваць у Расею банкноты еўра. Ад міжбанкаўскай сістэмы плацяжоў адключылі банкі ВТБ, "Расея", "Адкрыццё", Новікамбанк, Прамсувязьбанк, Саўкамбанк і ВЭБ.РФ – усе яны раней патрапілі пад санкцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках