18 красавiка 2024, Чацвер, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на месцы даўгабуда на праспекце Дзяржынскага з'явіцца «элітны» дом

6
У Менску на месцы даўгабуда на праспекце Дзяржынскага з'явіцца «элітны» дом

Кошт квадрата - да 1750 даляраў.

У Менску аднавілася будаўніцтва жылога дома прэміум-класа на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Розы Люксембург, які павінны былі здаць у эксплуатацыю яшчэ летась, паведамляе агенцтва "Минск-Новости".

Будаўніцтва жылога дома MOD house, размешчанага на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Розы Люксембург, пачалося восенню 2019 года. Аб'ект планавалі здаць у 2021-м, але не склалася - у канцы 2020-га рэалізацыя праекта была пастаўленая на паўзу. Аднак у красавіку гэтага года будаўнічыя работы аднавіліся.

MOD house - гэта праект групы кампаній «ТАПАС», які яна выкупіла ў іншага забудоўшчыка яшчэ на пачатковай стадыі. Гэта маналітны жалезабетонны каркасны будынак вышынёй на 23 паверхі, дзе размесцяцца 96 кватэр і паркінг на 111 машына-месцаў.

Цяпер выконваюцца работы ўстанаўлення маналітных канструкцый паркінга: падмуркаў, калон, сцен. Таксама спецыялісты займаюцца пракладкай вонкавых інжынерных сетак, збудаванняў падвышальнай помпавай станцыі, трансфарматарнай падстанцыі.

Аднавіўся і продаж кватэр. Цэны за квадратны метр у двойцы вагаецца ад 1650 да 1720 даляраў у эквіваленце, у тройцы - ад 1400 да 1750 даляраў, у чатырохпакаёвых - ад 1570 да 1700. Аб'ект плануюць увесці ў эксплуатацыю не пазней за жнівень 2023 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках