Times: Брытанія з хаўруснікамі рыхтуе прарыў расейскай блакады ў Чорным моры
8- 24.05.2022, 9:45
- 13,390
У кааліцыю могуць увайсці некаторыя краіны NАТО і іншыя дзяржавы.
Вялікабрытанія вядзе перамовы з супольнікамі аб адпраўцы вайсковых караблёў у Чорнае мора для абароны грузавых суднаў, якія перавозяць украінскае зерне.
Кааліцыя супольнікаў будзе імкнуцца прарваць расейскую блакаду, даўшы "ахоўны калідор" з Адэсы праз Басфор, піша брытанская Times.
Адзначаецца, што калідор абмяркоўваўся ўчора на сустрэчы міністра замежных справаў Літвы з кіраўніцай МЗС Брытаніі Ліз Трас.
У кааліцыю могуць увайсці некаторыя краіны NАТО і іншыя дзяржавы, якія залежаць ад збожжа. Мяркуецца, што Егіпет, які моцна пацярпеў ад недахопу пшаніцы, можа прыняць удзел у кааліцыі.