28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-канцлер Нямеччыны: Нафтавае эмбарга супраць Расеі ўжо зусім блізка

Віцэ-канцлер Нямеччыны: Нафтавае эмбарга супраць Расеі ўжо зусім блізка

Нават Вугоршчына можа змяніць сваю пазіцыю ў гэтым пытанні.

Віцэ-канцлер, міністр у справах эканомікі і абароны клімату Нямеччыны Робэрт Хабэк ("зялёныя") заявіў, што ўвядзенне эмбарга на пастаўкі нафты з Расеі знаходзіцца "ў межах дасяжнасці". Нягледзячы на пазіцыю некаторых краін ЕЗ.

Пра гэта паведамляе ZDF.

Міністр растлумачыў, што толькі некалькі дзяржаў ЕЗ, такіх як Вугоршчына, выступаюць супраць. Аднак і яна, на ягоную думку, можа змяніць сваю пазіцыю.

"Таму я думаю, што на працягу некалькіх дзён мы таксама даб'ёмся прарыву", - адзначыў Хабэк.

Адзначым, што прыняцце шостага пакета санкцый ЕЗ супраць Расеі затрымліваецца праз некаторыя краіны, якія найбольш залежаць ад паставак расейскай нафты.

Еўразвяз прапанаваў даць такім краінам адтэрміноўку на пошук новых пастаўшчыкоў сыравіны: Прага магла б запусціць эмбарга з ліпеня 2024 года, а Будапешт і Браціслава - з 2025 года.

Аднак для Вугоршчыны гэтая прапанова здавалася недастаткова выгаднай. Будапешт запатрабаваў ад Еўразвязу за адмову ад расейскай нафты 15-18 мільярдаў еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках