28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнта Малдовы Дадона арыштавалі

9
Экс-прэзідэнта Малдовы Дадона арыштавалі
ІГАР ДАДОН

Супраць «сябра Лукашэнкі» распачатая справа паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон затрыманы на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы, распачатай паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку аб дзяржаўнай здрадзе, паведаміла журналістам прэс-сакратар генпракуратуры краіны Мар'яна Керпек, паведамляе ВВС.

Дадон займаў пасаду прэзідэнта Малдовы ў 2016—2020 гадах. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў яго сваім сябрам.

Ігар Дадон быў сярод тых кіраўнікоў, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах, калі ў Беларусі праходзілі шматлікія акцыі пратэсту супраць вынікаў галасавання і гвалту з боку сілавікоў.

Таксама Дадон, ужо саступіўшы выбары Маі Санду, у траўні 2021 года прыязджаў з неафіцыйным візітам у госці да Лукашэнкі. Той паказаў яму сваю загарадную рэзідэнцыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках