29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт на Каспійскім флоце РФ: маракі адмаўляюцца ісці ў бой

8
Бунт на Каспійскім флоце РФ: маракі адмаўляюцца ісці ў бой
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Караблі знаходзяцца ў аварыйным стане.

Расейскія маракі адмаўляюцца выконваць баявыя заданні праз аварыйны стан караблёў.

Як гаворыцца ў паведамленні Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны, на некаторыя караблі РФ праз санкцыі замест арыгінальных блокаў устанавілі запчасткі ад бытавой тэхнікі кітайскай вытворчасці.

Цяпер камандаванне Каспійскай флатыліі, баючыся праверак і турмы хаваюць факты небаяздольнасці карабельнага складу і пагражаюць абвінаваціць у дзяржздрадзе і прысудзіць да 15 гадоў зняволення тых, хто іх здасць.

У сваю чаргу, маракі 106-й брыгады, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, адмаўляюцца выконваць баявыя заданні праз аварыйны стан караблёў і надумалі таемна напісаць лісты Уладзіміру Пуціну і Сяргею Шайгу, у якіх паскардзіліся на ўсе махінацыі камандавання, дадалі ў ГУР.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках