18 красавiка 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Батальён мабілізаваных студэнтаў і працоўных з «ДНР» патрапіў у Марыюпаль і страціў 40% асабовага складу

9
Батальён мабілізаваных студэнтаў і працоўных з «ДНР» патрапіў у Марыюпаль і страціў 40% асабовага складу

Расейцы пагналі непадрыхтаваных людзей пад кулі.

Мабілізаваныя студэнты і працоўныя з самаабвешчанай ДНР абвінавацілі кіраўніка рэгіёна Дзяніса Пушыліна ў падмане. Салдаты заявілі, што ён публічна абяцаў не адпраўляць непадрыхтаваных людзей пад кулі, але іх батальён патрапіў у Марыюпаль і страціў у баях да 40% асабовага складу. Відэазварот апублікаваў у сваім Telegram-канале журналіст Дзяніс Казанскі.

У роліку паведамлялася, што насуперак публічным заявам Пушыліна аб тым, што рэзервісты не будуць непасрэдна браць удзел у баявых дзеяннях, асабовы склад 3-га стралковага батальёна 105-га стралковага палка, знаходзіўся з 13 сакавіка на перадавых пазіцыях у Марыюпалі.

Пры гэтым вайскоўцы былі непадрыхтаванымі — да моманту мабілізацыі яны вучыліся ў ВНУ і працавалі на розных прадпрыемствах, якія не маюць дачынення да вайсковай службе. Яны таксама не прайшлі абавязковае медыцынскае абследаванне, "многія маюць хранічныя захворванні". На 23 траўня батальён мае толькі 60% асабовага складу.

- Вайскоўцы 3-га стралковага батальёна 105-га стралковага палка маральна і фізічна знясіленыя, што ўскладняе выкананне баявых задач, - паведамілі жаўнеры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках