16 красавiка 2024, aўторак, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон-камікадзэ атакаваў акупантаў падчас алкагольнага застолля: знішчаны танк і два экіпажы

17
Дрон-камікадзэ атакаваў акупантаў падчас алкагольнага застолля: знішчаны танк і два экіпажы

Эфектнае відэа ад украінскага войска спецпрызначэння.

Нядаўна аператары ССА выкарысталі дрон-камікадзэ для знішчэння расейскага танка з жывой сілай супраціўніка. Акупанты зладзілі сабе застолле і распівалі спіртное, але ўкраінскія абаронцы сапсавалі іх "свята".

"Са звестак нашых ваяроў, расейскія акупанты на адной з пазіцый спакойна распівалі спіртное, седзячы на брані свайго танка. Зрэшты, звыклы для расейцаў занятак быў раптам перапынены нечаканым нападам з паветра. Сучасны беспілотнік-камікадзэ, абсталяваны магутнай выбухоўкай прыляцеў проста ў танк, учыніўшы супраціўніку незаменныя страты", - адзначаюць у ССА.

Увесь працэс знішчэння супраціўніка зняла камера, размешчаная на дроне-забойцы. Ролік упершыню паказалі шырокай публіцы, аднак у ССА адзначаюць, што баявое выкарыстанне БПЛА-камікадзэ з'яўляецца сталай практыкай украінскага войска падчас вайны з расейскімі захопнікамі.

"Гэта добры прыклад таго, як дапамога замежных партнёраў разам з навучанасцю і прафесіяналізмам нашых ваяроў даюць станоўчыя вынікі на фронце", – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў ССА ўдакладнілі, што робат знішчыў два экіпажы акупантаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках