23 красавiка 2024, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў растуць даляр і еўра

4
У Беларусі зноў растуць даляр і еўра

Рубель аслабеў у дачыненні да ўсіх асноўных валют.

У мінулую пятніцу псіхалагічная адзнака даляра на 2,5 рубля была пройдзеная, і цяпер людзі, якія набылі даляр па 4 рублі ў сакавіку, кусаюць локці. Але даляр з еўра ўмеюць здзіўляць - сёння раніцай яны зноў пайшлі ў рост, піша onliner.by.

Раніцай даляр дадаў 0,50 капейкі і прадаецца зараз па 2,4695 беларускага рубля.

Еўра падаражэў на 0,11 капейкі, зараз ацэньваецца на 2,6026 беларускага рубля.

Расейскі рубель у плюсе на 11,87 капейкі. Сотня каштуе 4,3391 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак даляр патаннеў на 1,59 капейкі і ацэньваўся на 2,4645 беларускага рубля. Еўра скінуў 0,60 капейкі і прадаваўся па 2,6015 беларускага рубля. Расейскі рубель дадаў 3,12 капейкі - сотня падаражэла да 4,2204 беларускага рубля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках