24 красавiка 2024, Серада, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: У нас - дзясяткі тысяч чорных мяшкоў з расейскімі жаўнерамі

9
Зяленскі: У нас - дзясяткі тысяч чорных мяшкоў з расейскімі жаўнерамі
Уладзімір Зяленскі

РФ іх не забірае.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што зараз ідзе не вайна да апошняга ўкраінца, але мы не маем права аддаць сваю зямлю і людзей.

Аб гэтым ён сказаў падчас анлайн-размовы ва Украінскім доме ў Давосе.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, кожны дзень у баях з расейскім агрэсарам гіне амаль 100 украінскіх жаўнераў, у той жа час расейскія ўлады абыякавыя, колькі іх салдат загінула ў гэтай вайне, і яны нават не задумваюцца над тым, як іх пахаваць.

"У нас - дзясяткі тысяч чорных мяшкоў з людзьмі, якія не забірае Расея. Гэта іх жаўнеры", - адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт расказаў, як уручаў ордэны сем'ям вайскоўцаў, удастоеных гонару Героя Украіны пасмяротна. Паводле ягоных слоў, у вачах родных Герояў было не шчасце атрымання ўзнагароды, а трагедыя і слёзы, якія прынесла вайна.

Зяленскі падкрэсліў, што гэта не вайна да апошняга ўкраінца, але "мы проста не маем права аддаць і зямлю, і людзей, якія жывуць на гэтай зямлі".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках